Шаўляйская дыяцэзія
Выгляд
| Шаўляйская дыяцэзія | |
|---|---|
| літ.: Šiaulių vyskupija | |
| | |
| Лацінскі абрад | |
| Галоўны горад | Шаўляй |
| Краіна | Літва |
| Дата заснавання | 1997 |
| Кафедральны сабор | Святых Пятра і Паўла |
| Мітраполія | Каўнаская |
| Парафій | 67 |
| Тытул іерарха | Roman Catholic Bishop of Šiauliai[d] |
| Іерарх | Эўгеніюс Бартуліс |
| Плошча дыяцэзіі | 7 696 км² |
| Насельніцтва дыяцэзіі |
(2004) 333 203 чал. |
| Колькасць каталікоў |
(2004) 266 562 |
| Доля каталікоў |
(2004) 79,7 % |
| Афіцыйны сайт | |
| Карта | |
|
|
|
Шаўляйская дыяцэзія (літ.: Šiaulių vyskupija) — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Шаўляй (Шаўляйскі павет, Літва). Уваходзіць у склад Каўнаскай мітраполіі. З’яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Каўнаскай архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Siauliensis». Кафедральным саборам Шаўляйскай дыяцэзіі з’яўляецца касцёл Святых Пятра і Паўла.
Дыяцэзія заснавана ў 1997 годзе. З моманту заснавання (з 28 мая 1997 года) біскупскую кафедру займае Эўгеніюс Бартуліс.
Дэканаты
[правіць | правіць зыходнік]Шаўляйская дыяцэзія падзелена на 5 дэканатаў:
- Ёнішкскі дэканат (літ.: Joniškio dekanatas);
- Кяльмскі дэканат (літ.: Kelmės dekanatas);
- Пакруойскі дэканат (літ.: Pakruojo dekanatas);
- Радзвілішкіскі дэканат (літ.: Radviliškio dekanatas);
- Шаўляйскі дэканат (літ.: Šiaulių dekanatas).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаўляйская дыяцэзія- Афіцыйны сайт Шаўляйскай дыяцэзіі (літ.)
- Інфармацыя пра Шаўляйскую дыяцэзію на сайце catholic-hierarchy.org (англ.)
- Інфармацыя пра Шаўляйскую дыяцэзію на сайце gcatholic.org (англ.)
