Шальча
Выгляд
| Шальча | |
|---|---|
| літ. Šalčia | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 74 км |
| Басейн | 749 км² |
| Расход вады | 5,72 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | на ўсход ад горада Шальчынінкай |
| • Каардынаты | 54°18′56″ пн. ш. 25°23′34″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Мяркіс |
| • Каардынаты | 54°20′43″ пн. ш. 24°49′56″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Мяркіс → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіны | |
| Рэгіёны | Вільнюскі павет, Гродзенская вобласць |
| Раёны | Шальчынінкайскі раён, Варэнскі раён, Воранаўскі раён |
Ша́льча, Солча (літ.: Šalčia) — рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, левы прыток ракі Мяркіс (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 76 км (з іх у Літве 65 км), плошча вадазбору 749 км² (у Літве 596 км²)[1]. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,72 м³/с.
Пачынаецца ў Шальчынінкайскім раёне Літвы, на ўсход ад горада Шальчынінкай. Цячэ ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на працягу некалькіх кіламетраў утварае натуральную мяжу паміж Беларуссю і Літвой. Затым рака ізноў цячэ па тэрыторыі Літвы, дзе ўпадае ў Мяркіс. Найбольшы прыток — Солчыца.
На тэрыторыі Беларусі на левым беразе Шальчы размешчаны вескі Варнакелі і Беняконі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Атлас охотника и рыболова: Гродненская область. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.) (Праверана 14 чэрвеня 2023)