Шаломічы
Вёска
Шаломічы
| ||||||||||||||||||||||
Шало́мічы[1] (трансліт.: Šalomičy, руск.: Шоломичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Шаломічы — родавы маёнтак шляхецкага роду Шаламіцкіх герба «Гіпацэнтаўр». У 1572 годзе тут быў «двор» Рыгора Шаламіцкага. У 1717 годзе Шаломічамі і суседнімі Лозічамі валодаў Самуэль Шаламіцкі. Апроч Шаламіцкіх тут жылі шляхецкія роды Багаткавы, Колбавы, Бут-Гусаімавы, Лазіцкія і іншыя.
У 1933 годзе да 70-годдзя паўстання 1863—1864 гадоў у вёсцы ўстаноўлены помнік яго мясцовым удзельнікам — Антону Шаламіцкаму, Васілю і Сямёну Калавурам[2]. У 1939 годзе, баючыся рэпрэсій ад новай савецкай улады, жыхары разбурылі помнік. Польскі герб і дошку з надпісам выкінулі ў балота каля вёскі Качановічы. 29 жніўня 2020 года паблізу месца, дзе знаходзіўся стары помнік, узведзены новы[3][4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ «Echa Polesia» № 1(37). — Brześć, 2013. — S. 24
- ↑ Памятник повстанцам 1863 года установлен в Пинском районе(недаступная спасылка). Першы рэгіён. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ «Польского орла» и доску с фамилиями отнесли к болоту и утопили. Медиа-Полесье.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаломічы