Перайсці да зместу

Шакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шакей)
Горад
Шакі
літ.: Šakiai
54°57′20″ пн. ш. 23°02′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Марыямпальскі
Раён Шакейскі
Сянюнія Шацкая
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1599
Горад з 1776
Вышыня цэнтра 79 м і 51 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 5 440 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LT-71001
sakiai.lt
Паказаць/схаваць карты
Шакі (Літва)
Шакі
Шакі

Ша́кі[2], таксама Шаке́й (літ.: Šakiai) — горад на поўдні Літвы, за 65 на захад ад Коўні. Недалёка ад горада цячэ рака Шашупа. Адміністрацыйны цэнтр Шацкага раёна Мар’ямпольскага павета. Шакі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Упершыню Шакі згадваюцца ў 1599 годзе. У 1719 годзе тут быў пабудаваны касцёл, а ў 1805 годзе — пратэстанцкая кірха. Магдэбургскае права Шакі атрымалі ў 1776 годзе. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шакі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. Практычна ўвесь горад быў зруйнаваны падчас Другой сусветнай вайны. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Год Колькасць
2001 6 778 [1]
2002 6 741 [1]
2003 6 676 [1]
2004 6 608 [1]
2005 6 497 [1]
2006 6 401 [1]
Год Колькасць
2007 6 395 [1]
2008 6 328 [1]
2009 6 201 [1]
2010 6 139 [1]
2011 6 016 [1]
2012 5 982 [1]
Год Колькасць
2013 5 845 [1]
2014 5 773 [1]
2015 5 727 [1]
2016 5 599 [1]
2017 5 375 [3]
2018 5 153 [4]
Год Колькасць
2019 4 994 [5]
2020 5 004 [5]
2021 5 462 [1]
2022 5 351 [5]
2023 5 440 [1]