Чыжы (Польшча)
| Вёска | |
| Чыжы | |
|---|---|
| польск.: Czyże | |
| 52°47′ пн. ш. 23°25′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Чыжы |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 158 м[1] |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 405 чалавек (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-207 |
| Іншае | |
| 0025951 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Чыжы́ (польск.: Czyże, па-падляску: Čyžê) — вёска ў Польшчы. Сядзіба гміны Чыжы Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска праўдападобна ўзнікла ў 16 стагоддзі, першыя пісьмовыя звесткі пра Чыжы паходзяць з 1529 г. Спачатку Чыжы належалі Бельскаму каралеўскаму лясніцтву, у вёсцы жылі стральцы, задачай якіх была ахова Бельскай і Белавежскай пушчаў. Чыжоўскія стральцы — вольныя людзі — былі абавязаны пастаўляць на войны па 20 стральцоў (у дапамогу артылерыйскім войскам). Апошнія звесткі пра чыжоўскіх стральцоў датуюцца 1792 годам. У вёсцы пражывалі таксама асочнікі.

Першая праваслаўная царква знаходзілася ў Чыжах ужо ў 16 стагоддзі.
З верасня 1939 года ў складзе БССР. У 1940—1945 гадах цэнтр Чыжоўскага сельсавета Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводства. У 1984 годзе адбыўся пажар драўлянай царквы ўніяцкіх часоў, сённяшняя царква была пабудавана ў 1984—1993 гадах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чыжы (Польшча)