Чорная поліўка
Выгляд
| Чорная поліўка | |
|---|---|
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| беларуская кухня і польская кухня | |
| Краіна паходжання | |
| Кампаненты | |
| Асноўныя | |
Чо́рная по́ліўка — даўняя густая поліўка са свіной, часцей з гусінай або качынай крыві, вядомая многім еўрапейскім народам.
Гусіную ды качыную поліўку варылі з касцей і вантробаў, свежай крыві (каб кроў не згарнулася, у яе дадавалі крыху солі або воцату), загушчалі мукой або цёртай булкай. Для паляпшэння смаку дадавалі сушаныя слівы і яблыкі, спецыі (перац, цынамон, гваздзікі). Падавалі з нарэзанымі птушынымі вантробамі, варанымі лазанкамі, клёцкамі і г.д.
Чорная поліўка служыла сімвалам адмовы дзяўчыны ці яе бацькоў няўдаламу жаніху (як, напрыклад, Яцаку Сапліцу ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш»).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Чорная поліўка // Праект «Наша ежа»