Філіпа Сільвестры
| Філіпа Сільвестры | |
|---|---|
| італ.: Filippo Silvestri | |
| | |
| Род дзейнасці | энтамолаг, батанік, батанічны калекцыянер, навуковы калекцыянер |
| Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1873 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 чэрвеня 1949 (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Філіпа Сільвестры (лац.: Filippo Silvestri; 22 чэрвеня 1873—1 чэрвеня 1949) — італьянскі энтамолаг, прафесар Неапалітанскага ўніверсітэта ў Портычы, акадэмік Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі.
Вядомы як спецыяліст па ніжэйшых насякомых і мнаганожках, быў піянерам біялагічнага метаду барацьбы са шкоднікамі раслін, выявіў гіперметамарфоз у жужаліц і поліэмбрыёнію ў наезніка Copidosoma truncatellum. Даследаваў насякомых з атрадаў Protura, Thysanura, Diplura, Isoptera, Hymenoptera, Diptera і іншых, а таксама шкоднікаў і іх паразітаў. Адкрыў 2 новыя для навукі атрады насякомых (бязвусікавыя насякомыя ў 1907 годзе і зараптэры ў 1913 годзе). Быў абраны ганаровым членам Міжнароднай арганізацыі біялагічнага кантролю (International Organization for Biological Control, адным з пачынальнікаў якой ён быў у 1948 годзе на Міжнародным энтамалагічным кангрэсе ў Стакгольме), атрымаў ганаровую ступень «doctor honoris causa» Гарвардскага ўніверсітэта.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ www.pas.va