Перайсці да зместу

Фелікс Гопэ-Зейлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Гопэ-Зейлер
ням.: Felix Hoppe-Seyler
Імя пры нараджэнні ням.: Ernst Felix Immanuel Hoppe-Seyler
Род дзейнасці хімік, біяхімік, фізіёлаг, урач, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 26 снежня 1825(1825-12-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1895(1895-08-10)[1][4][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнст Фелікс Эмануэль Гопэ-Зейлер (Фелікс Хопэ) (ням.: Ernst Felix Immanuel Hoppe-Seyler; 26 снежня 1825 — 10 жніўня 1895) — нямецкі ўрач, хімік і фізіёлаг.

Рана страціў бацькоў, і Фелікса выхоўвала старэйшая сястра з мужам, доктарам Зейлерам. Пазней Фелікс у падзяку аб гэтым памяняў сваё прозвішча на Гопэ-Зейлер.

Гопэ-Зейлер вывучаў медыцыну ў Гальскім, Лейпцыгскім, Берлінскім, Пражскім і Венскім універсітэтах. У 1850 годзе атрымаў у Берліне званне доктара. Затым у 1852—1854 гадах служыў лекарам пры рабочым доме ў Берліне, але адначасова займаўся медыцынскімі даследаваннямі. У 1854—1856 гадах быў празектарам і дацэнтам у Грайфсвальдскім універсітэце. У 1856—1860 гадах быў асістэнтам прафесара Рудольфа Вірхава ў Паталагічным інстытуце ў Берліне. У 1861 годзе ён быў пераведзены прафесарам прыкладной хіміі ў Цюбінгенскі ўніверсітэт, дзе знаходзіўся з 1861 да 1872 года. У 1872 годзе стаў прафесарам фізіялагічнай хіміі ў Страсбургу, дзе працаваў да самай сваёй смерці. Памёр ад інсульту 10 жніўня 1895 года ў сваім доме ў Васербургу на Бодэнзе.

Адзін з заснавальнікаў біяхіміі, фізіялагічнай хіміі і малекулярнай біялогіі. Сярод яго вучняў былі Фрыдрых Мішэр і Альбрэхт Косель. Гопэ-Зейлер займаўся даследаваннямі крыві. Ён даў назву гемаглабіну. Распрацаваў метад выяўлення карбаксігемаглабіну ў крыві трупа, вядомы як проба Гопэ-Зейлера. У 1877 годзе Гопэ-Зейлер заснаваў часопіс «Zeitschrift für Physiologische Chemie», які сёння носіць назву «Biological Chemistry».

Зноскі

  1. а б Ernst Felix Hoppe-Seyler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ernst Felix Immanuel Hoppe-Seyler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #116982438 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Ernst Felix Hoppe-Seyler // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #116982438 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.