Уільям Сомерсет Моэм
| Сомерсет Моэм | |
|---|---|
| Somerset Maugham | |
| фатаграфія 1934 года Карла Ван Вехтэна | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Уільям Сомерсет Моэм |
| Дата нараджэння | 25 студзеня 1874[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 снежня 1965[1][2][…] (91 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Robert Ormond Maugham[d][5] |
| Маці | Edith Mary Snell[d][5] |
| Жонка | Syrie Maugham[d] |
| Дзеці | Mary Elizabeth Maugham[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | празаік, драматург, эсэіст |
| Гады творчасці | з 1897 |
| Мова твораў | англійская |
| Дэбют | Ліза з Ламбета (1897) |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
| Творы на сайце Lib.ru | |
Уільям Сомерсет Моэм[6] (англ.: William Somerset Maugham; 25 студзеня 1874[1][2][…], VIII акруга Парыжа[3] — 16 снежня 1965[1][2][…], Ніца[4]) — англійскі пісьменнік. Агент брытанскай разведкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 студзеня 1874 года ў Парыжы.
Вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Лондане.
У якасці агента брытанскай разведкі са жніўня па лістапад 1917 года знаходзіўся з місіяй у Расіі[7].
Памёр 16 снежня 1965 года ў Ніцы (Францыя).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы раман «Ліза з Ламбета» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасць пісьменніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхавання» «Цяжар страсцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасці і творцы, яго ўзаемаадносін з соцыумам, маральна-этычныя пытанні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатр» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навелы (зборнікі «Трапятанне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п’ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мемуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжання» (1959). Яго творчай манеры ўласцівы тонкі псіхалагізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта. Асобныя яго творы экранізаваныя.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Апавяданні. Мн., 1990.
На беларускую мову навелы У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.
Зноскі
- ↑ а б в г W. Somerset Maugham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г William Somerset Maugham // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #104298324 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #104298324 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Напісанне паводле БелЭн у 18 т.
- ↑ МОЭМ Архівавана 21 лютага 2023. // Большая российская энциклопедия — электронная версия.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Сомерсет Моэм
