Уілфрэд Оўэн
| Уілфрэд Оўэн | |
|---|---|
| англ.: Wilfred Edward Salter Owen | |
| | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
| Дата нараджэння | 18 сакавіка 1893[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 лістапада 1918[2] (25 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і прэміі | |
Уілфрэд Эдвард Солтэр Оўэн (англ.: Wilfred Edward Salter Owen; 18 сакавіка 1893, Озуэстры, графства Шропшыр — 4 лістапада 1918, канал Самбра — Уаза) — англійскі паэт, творчасць якога ў наймацнейшай ступені паўплывала на паэзію 1930-х гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прабыўшы некалькі тыдняў ва ўніверсітэцкім каледжы Рэдынга, ён у 1912 годзе кінуў вучобу з-за хваробы, з’ехаў у Францыю і ў 1913 годзе ўладкаваўся прыватным настаўнікам у Бардо. У 1915 годзе пад уплывам прапаганды вярнуўся ў Англію і пайшоў добраахвотнікам у пяхоту. Атрымаўшы малодшы афіцэрскі чын у 1916 годзе, служыў на французскім фронце камандзірам роты і ў 1917 годзе пасля ранення вярнуўся дадому. У вайсковым шпіталі пад Эдынбургам пазнаёміўся з Зігфрыдам Сасунам, выбітным паэтам «акопнікам», чые рэзка антываенныя вершы ўжо атрымалі вядомасць. Зносіны з Сасунам спрыялі хуткаму росквіту паэтычнага дару Оўэна. У жніўні 1918 года ён вярнуўся на фронт і заслужыў ордэн «Ваенны крыж» за мужнасць. Оўэн быў забіты пры прарыве брытанскімі салдатамі нямецкіх пазіцый на канале Самбра-Уаза, каля 11 гадзін раніцы 4 лістапада 1918 года, роўна за тыдзень да заканчэння вайны.
Зборнік яго вершаў, складзены З. Сасунам, быў апублікаваны ў 1920 годзе. Самым вядомым стаў антываенны верш Dulce Et Decorum Est («Прыгожая за радзіму смерць»). Па прызнанні З. Сасуна «…Оўэн адкрыў, як з рэальнасці жаху і праклёнаў можна ствараць паэзію».
Зноскі
- ↑ Wilfred Owen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Wilfred Edward Salter Owen // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118787454 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.