Усвіца (рака)
Выгляд
| Усвіца | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 12 км |
| Басейн | 72 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Возера Іказнь |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км на паўночны ўсход ад аргагарадка Іказнь |
| • Вышыня | 149,3 м |
| • Каардынаты | 55°37′51,30″ пн. ш. 27°16′03,70″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Возера Дрывяты |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км на захад ад вёскі Азяраўцы |
| • Вышыня | 129,8 м |
| • Каардынаты | 55°36′03,60″ пн. ш. 27°06′37,10″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,6 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Браслаўскі раён |
|
|
|
У́свіца — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Адносіцца да басейна ракі Друйка.
Даўжыня Усвіцы 12 км. Выцякае з возера Іказнь у яго паўночна-заходняй частцы, прыкладна за 1 км у напрамку ад аграгарадка Іказнь. Упадае ў возера Дрывяты за 1 км на захад ад вёскі Азяраўцы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Вадазбор плошчай 72 км² у межах Браслаўскай грады. Азёрнасць вадазбору каля 3 %. Прыкладна 10 % яго плошчы занята лесам. Рэчышча Усвіцы часткова каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 171. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)