Уругвайскае песа
| Уругвайскае песа | |
|---|---|
| Коды і сімвалы | |
| Коды ISO 4217 | UYU |
| Сімвалы | $U |
| Тэрыторыя абарачэння | |
| Уведзена | 1835 |
| Валюта-папярэднік | Uruguayan old peso[d][1] |
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Central Bank of Uruguay[d] |
| Курсы на 20 лістапада 2025 года | |
| 1 USD | 39,78 UYU |
| 1 EUR | 45,8 UYU |
| 1 RUB | 0,4925 UYU |
| 1 GBP | 51,97 UYU |
| 1 JPY | 0,2531 UYU |
| 1 BYN | 13,3 UYU |
Уругвайскае песа — грашовая адзінка дзяржавы Уругвай. Адно уругвайскае песа дзеліцца на 100 сентэсіма, хоць на дадзены момант у практычным абароце сентэсіма не выкарыстоўваюцца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У каланіяльны перыяд у абароце знаходзіліся іспана-амерыканскія і іспанскія манеты, эскуда = 2 песа = 16 рэалаў. У перыяд бразільскай акупацыі ў 1817—1821 і знаходжання ў складзе Бразіліі (1821—1825) плацежным сродкам быў таксама бразільскі рэал. Пасля ўваходжання ў склад Аргенціны ў 1825 годзе ў абарачэнні выкарыстоўваліся аргенцінскія грошы, якія заставаліся законным плацежным сродкам да 1840 года. У 1840 годзе пачалася чаканка уругвайскіх манет. З 1857 усе ўругвайскія манеты чаканяцца за мяжой.
23 чэрвеня 1862 года грашовай адзінкай абвешчана уругвайскае песа (= 100 сентэсіма) і заснаваны Нацыянальны банк. Залатое ўтрыманне песа ўстаноўлена ў 1,556419 г чыстага золата (1 песа = 5 французскіх франкаў). Чаканка манет у песа пачалася ў 1869 годзе, выпуск банкнот Нацыянальнага банка — ў 1887 годзе. Да 1896 банкноты выпускаліся таксама прыватнымі банкамі (Камерцыйны банк, Англійскі банк Рыа-дэ-ла-Плата, Італьянскі банк, Італа-Усходні банк, Усходні банк, Банк Сальта і інш.) і ўрадам. З 1896 года банкноты выпускаюцца толькі цэнтральным банкам (1896—1967 — Банк Усходняй Рэспублікі Уругвай, з 1967 года — Цэнтральны банк Уругвая).
У жніўні 1914 спынены размен банкнот на золата. Афіцыйна залаты стандарт адменены ў лістападзе 1929 гады.
З 1 ліпеня 1975 года ўведзена «новае песа», старыя грашовыя знакі абменьваліся ў суадносінах 1000:1.
1 сакавіка 1993 года праведзена новая дэнамінацыя, 1000 новых песа = 1 уругвайскае песа.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уругвай Манеты
- Sitio oficial del Museo Numismatico del Banco Central del Uruguay Архівавана 17 снежня 2006. (ісп.)