Упланд
Выгляд
| Упланд | |
|---|---|
| Uppland | |
| | |
| Правінцыя Упланд на карце Швецыі | |
| Рэгіён | Свеаланд |
| Плошча | 12 676 км² |
| Сімвалы правінцыі | |
| Жывёла | Арлан-белахвосты |
Упланд (шведск.: Uppland, літаральна «верхняя зямля») — гістарычная правінцыя на ўсходнім узбярэжжы Швецыі, непасрэдна на поўнач ад Стакгольма. Мяжуе з Сёдэрманландам, Вестманландам і Гестрыкландам, а таксама з возерам Меларэн і з Балтыйскім морам. На незаселеным востраве Меркет, які уваходзіць у склад Упланда, праходзіць мяжа з тэрыторыяй Аландскіх астравоў — аўтаномнай правінцыі ў складзе Фінляндыі. У наш час большая частка былога Упланда ўваходзіць у склад лена Упсала, некаторыя часткі — у склад ленаў Стакгольм, Вестманланд, Еўлеборг і Сёдэрманланд.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Uppland — Tourist site
- Uppland Архівавана 9 лютага 2004. — Tourist information