Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі
| Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
5 ліпеня 1994 (31 год) |
||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі (руск.: Владимир Сергеевич Павловский; нар. 5 ліпеня 1994, в. Малькі, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — работнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года, кіраўнік БРСМ (з 24 верасня 2025)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 ліпеня 1994 года ў вёсцы Малькі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[2].
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка. Матэматыка»; магістратуру МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка»; Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Маркетынг»[2].
Працаваў настаўнікам фізікі ў Сярэдняй школе № 28 г. Магілёва; настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Сярэдняй школе № 4 г. Горкі; першым сакратаром Горацкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і быце Магілёўскага мясакамбіната[2].
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці[2].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Горацкай акругі № 82. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2]. 22 верасня 2025 года прызначаны кіраўніком БРСМ[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ганаровымі граматамі Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, выхоўвае дачку[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання