Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч
| Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Папярэднік | пасада створана | ||||||
| Пераемнік | Уладзімір Зіноўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Дзмітрый Чарванёў | ||||||
| Пераемнік | пасада ліквідавана | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 лістапада 1934 |
||||||
| Смерць |
29 снежня 2002 (68 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Адукацыя |
|
||||||
| Узнагароды |
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (15 жніўня 2000) |
||||||
Уладзі́мір Мікала́евіч Нічыпаро́віч (15 лістапада 1934; г.п. Астрына, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР — 29 снежня 2002; Мінск, Рэспубліка Беларусь) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (1994—1998).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе скончыў БДІНГ імя В. У. Куйбышава, а ў 1982 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
У 1952 годзе загадваў аргінструктарскім аддзелам Васілішкаўскага райкама ЛКСМБ Гродзенскай вобласці. Адслужыўшы ў арміі, у 1957 годзе стаў старшынёй Камітэта па фізічнай культуры і спорце Васілішкаўскага райвыканкама, затым кіраваў Шчучынскім раённым саветам Саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый Гродзенскай вобласці. У 1963 годзе быў прызначаны інспектарам-арганізатарам парткама ў Шчучынскім вытворчым калгасна-саўгасных кіраванні, затым — інструктарам Шчучынскага райкама КПБ Гродзенскай вобласці. У 1965 годзе ўзначаліў планавую камісію Шчучынскага райвыканкама Гродзенскай вобласці. У 1967 годзе перайшоў у сістэму Дзяржплана БССР, працаваў старшым эканамістам, пазней — намеснікам начальніка аддзела. У 1975 годзе быў запрошаны ў апарат ЦК КПБ інструктарам, затым загадчыкам сектара, намеснікам загадчыка аддзела. У 1980 годзе заняў пасаду начальніка Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР, у 1987 годзе — Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па статыстыцы і аналiзу, у 1994 годзе — Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. З 1999 года працаваў эканамічным саветнікам міністра.
Абіраўся членам прэзідыума кантрольнай камісіі КПБ (1990), дэлегатам XXIX і XXX з’ездаў КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дзясятага і адзінаццатага скліканняў[1].
Памёр у 2002 годзе, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Лідскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі БДЭУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання