Уладзімір Кірылавіч Ясінскі
| Уладзімір Кірылавіч Ясінскі | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1940 (85 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Уладзімір Кірылавіч Ясінскі (нар. 12 кастрычніка 1940, Пружаны) — навуковец у галіне матэматычнай кібернетыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сярэднюю школу ў г. Шахцёрску Сахалінскае вобласці (1958), тэхнічнае вучылішча ў г. Александрыя Кіраваградскай вобласці (1960), фізіка-матэматычны факультэт Чарнавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1965, матэматычнае аддзяленне, кафедра прыкладной матэматыкі і механікі). Пазней скончыў аспірантуру пры Латвійскім універсітэце (лабараторыя матэматычнай статыстыкі вылічальнага цэнтра).
15 лютага 1975 года ў ЧДУ абараніў кандыдацкую дысертацыю «Устойлівасць рашэнняў стахастычных ураўненняў з паслядзеяннем».
18 сакавіка 1993 года на спецыялізаваным савеце пры Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі абараніў доктарскую дысертацыю.
У 1983 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па кафедры прыкладной матэматыкі і механікі, у 1996 годзе — званне прафесара па кафедры матэматычнага мадэлявання.
Працаваў матэматыкам-праграмістам, старэйшым матэматыкам-праграмістам Вылічальнай лабараторыі ЧДУ (1966—1972), асістэнтам, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры ПММ (1973—1988), дацэнтам (1988) і прафесарам (з 1996) кафедры ММ.
З 2001 па 2007 год займаў пасаду загадчыка кафедры вышэйшай матэматыкі факультэта інфармацыйных сістэм і тэхналогій Букавінскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Спецыяліст у галіне матэматычнай кібернетыкі (стахастычнае мадэляванне), тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі (стахастычныя дыферэнцыяльна-функцыянальныя ўраўненні).
Аўтар 250 прац, сярод якіх 6 манаграфій, 11 падручнікаў і навуковых дапаможнікаў. Прымаў удзел у 150 канферэнцыях, з іх 41 канферэнцыя міжнародная. Лаўрэат абласной педагагічнай прэміі імя Юрыя Фядзьковіча (2002).
Адзін з кіраўнікоў аргкамітэтаў чатырох канферэнцый, якія праходзяць у г. Чарнаўцы. Падрыхтаваў 4 кандыдатаў навук; падрыхтаваў для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях 14 студэнтаў. Выступаў афіцыйным апанентам на абароне 12 кандыдацкіх дысертацый (у г. Кіеве, Рызе і Вільнюсе)[1].
Зноскі
- ↑ Ясинський Володимир Кирилович (укр.)
