Уладзімір Аляксандравіч Ваяводскі
| Уладзімір Аляксандравіч Ваяводскі | |
|---|---|
| руск.: Владимир Александрович Воеводский | |
| |
| Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1966[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 верасня 2017[2] (51 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык |
| Навуковая сфера | алгебраічная геаметрыя, тапалогія, Тэорыя Галуа і foundations of mathematics[d] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар філасофіі |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Давід Каждан[d] |
| Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (2002) |
Уладзімір Аляксандравіч Ваяводскі (4 чэрвеня 1966, Масква — 30 верасня 2017, Прынстан, Нью-Джэрсі) — савецкі, расійскі і амерыканскі матэматык, які ўнёс значны ўклад у алгебраічную геаметрыю і асновы матэматыкі. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2002), пастаянны прафесар Інстытута перспектыўных даследаванняў.
Сярод асноўных вынікаў на стыку алгебраічнай геаметрыі і алгебраічнай тапалогіі — пабудова тэорыі матыўных камалогій і доказ яе сродкамі гіпотэзы Мілнара і гіпотэзы Блоха — Като, якія складалі істотную праблемную частку алгебраічнай K-тэорыі. У галіне асноў матэматыкі ініцыяваў і ўнёс вырашальны ўклад у праграму стварэння ўнівалентных асноў матэматыкі — фармальнай мовы для абстрактных раздзелаў матэматыкі, якая забяспечвае аўтаматычную праверку доказаў на камп’ютары.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Vladimir Voevodsky // Identifiants et Référentiels — ABES, 2011.
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Прынстане
- Пахаваныя ў Маскве
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Выпускнікі МДУ
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі Расіі

