Тэрэспаль
| Горад | |||
| Тэрэспаль | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Terespol | |||
|
|||
| 52°05′00″ пн. ш. 23°34′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ваяводства | Люблінскае | ||
| Павет | Бяльскі | ||
| Бурмістр | Jacek Danieluk | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Плошча | 10,2 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 140 м | ||
| Водныя аб’екты | Буг | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 5 707 чалавек (2016) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +48 83 | ||
| Паштовы індэкс | 21-550 | ||
| Аўтамабільны код | LBI | ||
| TERC | 0601021 | ||
| Іншае | |||
| 0922343 | |||
|
|
|||
| terespol-m.netbip.pl (польск.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Тэрэ́спаль[1] (польск.: Terespol) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, дзе ўтварае гарадскую гміну. Знаходзіцца ля мяжы з Беларуссю на рацэ Буг (з іншага боку ракі знаходзіцца беларускі горад Брэст).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З другой паловы XIII стагоддзя на месцы горада было сельскае паселішча Блоткаў (польск.: Błotków). Гісторыя паселішча звязана з імёнамі родаў Флемінгаў, Слушкаў і Чартарыскіх.
У 1697 годзе кашталян віленскі і польны гетман літоўскі Юзаф Багуслаў Слушка заклаў тут горад і назваў яго Тэрэспалем у гонар сваёй жонкі Тэрэзы. У XVIII стагоддзі Тэрэспаль быў адным з найбуйнейшых уладанняў Чартарыскіх.
У 1975—1998 гадах Тэрэспаль уваходзіў у склад Бяльскага ваяводства. Да 2013 года Тэрэспаль быў цэнтрам вясковай Тэрэспальскай гміны, хоць і не ўваходзіў у яе склад.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхал Ігнатавіч Балінскі (1794—1863) — гісторык, краязнавец, публіцыст, рэдактар.
- Алёкса Жукоўскі (1906—1979) — беларускі паэт, празаік, педагог.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрэспаль