Тэлерадыёвяшчанне

Тэлерадыёвяшча́нне — вяшчанне, распаўсюджванне аўдыё- і/або відэа-кантэнту для аддаленай, рассяроджанай па пэўнай плошчы аўдыторыі любога гукавога або візуальнага сродку масавай інфармацыі, якое ажыццяўляецца, як правіла, з дапамогай электрамагнітнага выпраменьвання (радыёхваль). Прымаючым бокам служыць шырокае кола грамадскасці або адносна невялікія катэгорыі насельніцтва.
Першапачаткова вяшчанне выкарыстоўвалася з мэтай прыватнага адпачынку, некамерцыйнага абмену паведамленнямі, правядзення доследаў, самаадукацыі і аварыйнай сувязі, напрыклад, аматарскае радыё і тэлебачанне, якое выкарыстоўвалася ў некамерцыйных мэтах, у адрозненне ад папулярных радыё- і тэлевізійных станцый з камерцыйнай рэкламай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы радыёканал у Германіі (Funk-Stunde) быў запушчаны 29 кастрычніка 1923 года, у Вялікабрытаніі — 14 лістапада 1922 года (BBC Radio 4), у Францыі — 21 снежня 1921 года (France Inter), у Італіі — 27 жніўня 1924 года (Rai Radio 1), у Расіі — 23 лістапада 1924 года (Радыё-1). Першы ў Германіі тэлеканал быў запушчаны 18 красавіка 1934 года (DFR), у Вялікабрытаніі — 22 жніўня 1932 года на СХ, 1 кастрычніка 1936 года на УКХ (BBC One), у Францыі — 25 красавіка 1935 года на СХ, у ліпені 1938 года на УКХ (TF1), у Італіі — 3 студзеня 1954 года (Rai 1), у Расіі — 1 кастрычніка 1931 года на СХ, 10 сакавіка 1939 года на УКХ (Цэнтральнае тэлебачанне).
Класіфікацыя тэлерадыёвяшчання
[правіць | правіць зыходнік]Вяшчанне можа быць класіфікавана як «у запісе» або «прамы эфір» (то бок ужывую). Запіс тэлепраграм дазваляе выпраўляць памылкі і выдаляць ненарматыўны ці непажаданы да прагляду на дадзенай тэрыторыі матэрыял, перакладаць іх на мовы вяшчання дадзенага рэгіёна, ужываць запаволеныя паўторы і іншыя метады павелічэння працягласці праграмы. Аднак некаторыя «жывыя» падзеі, напрыклад спартыўныя спаборніцтвы, могуць уключаць у сябе некалькі аспектаў, у тым ліку дэманстрацыю запаволеных паўтораў важных момантаў спаборніцтва і кліпаў, у якіх распавядаюць пра дадзены від спорту, удзельнікаў або каманды і гэтак далей у перапынках прамой трансляцыі тэлеперадачы.
Да недахопаў запісу тэлепраграм можна аднесці магчымасць тэлевізійнай аўдыторыі даведацца зыход падзеі з іншай крыніцы, якая можа быць не звязана з вяшчаннем. Акрамя таго, папярэдні запіс не дае магчымасці дыктарам ці вядучым адхіліцца ад афіцыйна зацверджанага сцэнарыя.
Спосабы распаўсюджвання
[правіць | правіць зыходнік]Вяшчанне можа распаўсюджвацца некалькімі спосабамі, з дапамогай розных фізічных сродкаў. Калі чалавек знаходзіцца ў зоне ўпэўненага прыёму радыёсігналу перадаючай студыі ці тэлевізійнай станцыі, то яе вяшчанне ад перадатчыка і, адпаведна, тэлевізійнай антэны, размешчанай на радыёмачце ці тэлевежы, паступае непасрэдна на яго прымач.
Аднак для перадачы радыёсігналу на значныя адлегласці адной тэлевежы недастаткова — патрабуецца стварэнне так званай радыёрэлейнай лініі з сеткай рэтранслятараў радыёсігналу, у зоне ўпэўненага прыёму якіх будзе засяроджана асноўная маса тэле-і радыёаўдыторыі. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць з дапамогай праграмнага забеспячэння закадаваць сігнал («алічбаваць» яго) з мэтай перадачы праз спадарожнікі сувязі ў выглядзе прамой трансляцыі падзеі або для запісу з наступнай трансляцыяй па сетцы тэле- і радыёстанцый. Такім чынам, сігнал, які перадаецца першапачаткова праз радыёрэлейныя лініі сувязі цяпер, як правіла, перадаецца на значныя адлегласці і нават праз кантыненты з дапамогай спадарожнікаў сувязі.
Вяшчанне тэлевізійных станцый або кабельных сетак можа ажыццяўляцца ў запісе з розных фізічных носьбітаў інфармацыі: магнітная стужка, кампакт-дыск (CD або DVD), а часам магчыма і прымяненне іншых фарматаў захавання даных. Звычайна запісаную на іх інфармацыю ўключаюць у іншыя трансляцыі, напрыклад, калі трэба паказаць сюжэты мінулых гадоў для ўключэння ў праграму навін.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]| Тэлерадыёвяшчанне на Вікісховішчы |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Radio Locator, for American radio station with format, power, and coverage information (англ.)
- Jim Hawkins' Radio and Broadcast Technology Page — History of broadcast transmitter (англ.)
- Indie Digital Cinema Services — Broadcast Industry Glossary (англ.)
