Тыбета-бірманскія мовы
Выгляд
| Тыбета-бірманскія мовы | |
|---|---|
| | |
| Таксон | Група |
| Статус | Агульнапрызнаная |
| Арэал | Усходняя Азія, Паўднёва-Усходняя Азія, Паўднёвая Азія |
| Колькасць носьбітаў | 70 млн |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Коды моўнай групы | |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-5 | tbq |
Тыбета-бірманскія мовы — галіна сіна-тыбецкай моўнай сям'і.
Былі асобна вылучаны брытанскім даследчыкам Джэймсам Логанам у 1856 г. Да нашага часу ўнутраная класіфікацыя знаходзіцца на стадыі распрацоўкі.
Лічыцца, што тыбета-бірманскія мовы адасобіліся ад сінійскай галіны некалькі тысяч гадоў таму. Месцамі першаснага фарміравання былі або заходняя частка даліны Хуанхэ або тэрыторыя сучаснага паўднёва-усходняга Кітая ад возера Цынхай да Юньнані.