Тау-нейтрына
| сімвал | ντ |
|---|---|
| маса | менш за 0,28 эВ, але не нулявая ва ўсіх водараў (νe, νμ, ντ) |
| статыстыка | ферміён |
| група | лептон |
| пакаленне | трэцяе |
| узаемадзеянне |
слабае, гравітацыйнае |
| квантавыя лікі | |
| электрычны зарад | 0 |
| спін | ½ |
| Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
| час жыцця | стабільныя |
| каналы распаду | няма |
| састаў часціцы | элементарная часціца |
| адкрыта | DONUT collaboration (2000) |
Тау-нейтрына (абазначаюцца як ντ) — элементарная часціца, адзін з трох відаў нейтрына, г.зн. нейтральны лептон. Разам з тау-лептонам (таонам), тау-нейтрына складае трэцяе пакаленне лептонаў. Тау-нейтрына з'яўляецца апошнім адкрытым лептонам і адной з апошніх выяўленых часціц, прадказанай Стандартнай мадэллю.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Існаванне трэцяга віду нейтрына мелася на ўвазе пасля таго, як ў 1975 годзе быў адкрыты тау-лептон на электрон-пазітронным калайдары SPEAR у нацыянальнай лабараторыі SLAC (Стэнфард, ЗША) М. Перлам і супрацоўнікамі.[1] Аб эксперыментальным адкрыцці тау-нейтрына было аб'яўлена ў ліпені 2000 калабарацыяй DONUT (англ.: Direct Observation of the Nu Tau — прамое назіранне нейтрына тау), якая працуе на пабудаванай у 1990-х эксперыментальнай устаноўцы, размешчанай на базе Фермілаба і прызначаная спецыяльна для прамога выяўлення тау-нейтрына.[2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля адкрыцця тау-нейтрына заставалася толькі адна нявыяўленая часціца з прадказаных Стандартнай мадэллю — базон Хігса, які быў знойдзены ў 2012 годзе ў Вялікім адронным калайдары.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ M. L. Perl; et al. (1975). Evidence for Anomalous Lepton Production in e+e− Annihilation. Physical Review Letters. 35 (22): 1489. Bibcode:1975PhRvL..35.1489P. doi:10.1103/PhysRevLett.35.1489.
- ↑ Physicists Find First Direct Evidence for Tau Neutrino at Fermilab