Чысьцякова
| Чысьцякова лац. Čyściakova | |||||
| укр. Чистякове | |||||
Царква Сьв. Прарока Ільлі | |||||
| |||||
| Першыя згадкі: | 1770 | ||||
| Горад з: | 1932 | ||||
| Былыя назвы: |
| ||||
| Краіна: | Украіна | ||||
| Мэр: | Віктар Антонаў | ||||
| Плошча: | 105 км² | ||||
| Вышыня: | 262 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2013) | |||||
| колькасьць: | ▼ 80 781 чал.[1] | ||||
| шчыльнасьць: | 769,34 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +380 6254 | ||||
| Паштовыя індэксы: | 86600—86690 | ||||
| КОАТУУ: | 1414700000 | ||||
| Нумарны знак: | AH / 05 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°1′24.53″ пн. ш. 38°37′45.21″ у. д. / 48.0234806° пн. ш. 38.629225° у. д.Каардынаты: 48°1′24.53″ пн. ш. 38°37′45.21″ у. д. / 48.0234806° пн. ш. 38.629225° у. д. | ||||
Чысьцякова на мапе Ўкраіны Чысьцякова | |||||
| Мескі сайт | |||||
Чысьцякова (па-ўкраінску: Чистякове, да 2016 г. — Тарэз) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, разьмешчанае на ўсходзе вобласьці. Жыве агулам каля 82 900 чалавек. Былая назва паходзіць ад францускага камуніста Марыса Тарэза.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча было заснаванае ў 1778 годзе, з назвай Аляксееўка (з 1840 — Аляксеева-Лявонава, з 1857 да 1964 — Чысьцякова), якое ўваходзіла ў Таганроскую акругу Вобласьці Данскога казацкага войска Расеі. У 1800 годзе жыло 225 чалавек. У 1873 годзе тут жыло 1570 чалавек, 214 двароў, 3 будынкі. З 1860-х гадоў паселішча становіцца значным асяродкам вуглездабычы. Гэта паўплывала на разьвіцьцё места. У 1934 годзе населены пункт атрымаў статус места.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рост насельніцтва ў Чысьцякове.
| рок | насельніцтва |
|---|---|
| 1923 | 1095 |
| 1926 | 1936 |
| 1939 | 49 451 |
| 1956 | 78 000 |
| 1959 | 91 549 |
| 1970 | 92 897 |
| 1979 | 87 209 |
| 1989 | 88 049 |
| 2001 | 72 346 |
| 2005 | 66 446 |
| 2010 | 60 032 |
| 2014 | 56 993 |
Нацыянальны склад места Чысьцякова:
| колькасьць | частка, % | |
| украінцы | 48 807 | 50,8 |
| расейцы | 43 354 | 45,1 |
| беларусы | 1230 | 1,3 |
| татары | 1222 | 1,3 |
| армяне | 227 | 0,2 |
| грэкі | 141 | 0,1 |
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За 2012 год прадпрыемствы места прадалі тавару на 1363,9 млн грывень (зь іх у вугальнай галіне — 1202,2 млн грывень).
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце знаходзяцца наступныя галіны прамысловасьці: вуглездабыча, машынабудаваньне, каляровая мэталюргія, дрэваапрацоўка, харчовая, будаўнічыя матэрыялы. Некаторыя прадпрыемствы места:
- «Торезантрацит»,
- Завод жалезабэтонага крапленьня (ЗБШК)
- Электратэхнічны завод (ТОВ «ТЕТЗ-ІНВЕСТ»)
- ЗАТ "Цэнтральная ўзбагачальная фабрыка «Данецк»
- «Харчовасмакавая фабрыка»
- «Тормаш» (машынабудаўнічы завод)
- Шахта «Тэра»
- «Завод каляровых цьвёрдых сплаваў»
- Фірма «Карбід» (каляровая мэталюргія)