Сіма Матавуль
| Сіма Матавуль | |
|---|---|
| Симо Матавуљ | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 14 верасня 1852[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 лютага 1908[1] (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Мова твораў | сербская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у |
|
Сіма Матавуль (сербск.: Симо Матавуљ/Simo Matavulj; 14 верасня 1852, Шыбенік — 20 лютага 1908, Бялград) — сербскі пісьменнік-рэаліст. Аўтар апавяданняў з жыцця Далмацыі, Чарнагорыі і Бялграду, а таксама двух раманаў — «Bakonja fra Brne» і «Uskok».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля навучання ў Шыбеніку і Задары настаўнічае па далмацкіх вёсках і ў Херцаг-Нові. У 1881 годзе пераяжджае ў Чарнагорыю. Некалькі месяцаў правёў у Парыжы. Потым перасяляецца ў Сербію, дзе выкладае ў гімназіі і чыноўнічае. У Бялградзе правёў рэшту жыцця. Быў сябрам Сербскай каралеўскай акадэміі.
Аўтар каля сямідзесяці апавяданняў і навел, двух раманаў і некалькіх тамоў падарожных нататак, успамінаў і літаратурных артыкулаў рознага зместу. Самы значны яго твор такога кшталту — «Биљешке једног писца». Напісаў дзве драмы — «3авјет» і «На слави». Займаўся перакладам, перадусім з французскай.
Матавуль пачаў пісаць у сталым узросце. Быў адным з самых адукаваных еўрапейскіх пісьменнікаў. Цікавіўся філасофіяй і гісторыяй.
Да з’яўлення Сімы Матавуля ў сербскай літаратуры пераважалі рускія, венгерскія і нямецкія літаратурныя ўплывы. З ім пачынае адчувацца раманскі ўплыў, перш за ўсё французскі.
Як празаік вылучаецца вострым і цвярозым светабачаннем, здольнасцю заўважаць характэрныя рысы персанажаў і сітуацый.
Зноскі
- ↑ а б в г Brockhaus Enzyklopädie Праверана 14 ліпеня 2025.
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1852 годзе
- Нарадзіліся ў Шыбеніку
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 1908 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі Сербіі
- Сербскамоўныя пісьменнікі
- Празаікі