Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч
| Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Паляшук[1] |
| Дата нараджэння | 25 верасня 1875 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 верасня 1940 (64 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, педагог, багаслоў |
| Мова твораў | беларуская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |

Сяргей Канстанцінавіч Паўло́віч[2] (13 (25) верасня 1875, в. Восаўцы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 верасня 1940, Вільня; Псеўданім: Паляшук) — беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З духоўнага саслоўя.
Скончыў праваслаўную Віленскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 гадах выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губерні (1909—1912), у 1913—1918 гадах інспектарам народных школ Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.
З пачатку 1920-х гадоў жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—1928 гадах настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.
Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Аўтар беларускіх школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах лацінкі (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Выдаў першы ў найноўшай гісторыі беларускамоўны праваслаўны малітваслоў.
Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933 гадах. У 1937 годзе буквар Паўловіча «Zasieúki» канфіскаваны польскай паліцыяй.
У 1937 годзе выдаваў (або рэдагаваў[2]) часопіс для дзяцей «Снапок».
У публіцыстыцы (найперш на старонках часопісу «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. — Вільня, 1926;
- Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. — Вільня, 1928;
- Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. — Вільня, 1928;
- Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». — Вільня, 1929;
- Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. — Вільня, 1936;
- Першыя зерняткі. — Вільня, 1936.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Горны. Сяргей Паўловіч (1875—1940): старонкі жыцця і дзейнасці // Беларускі гістарычны часопіс. № 9, 2005.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. — Мн., 2007.
- Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986
- Памятная книжка Могилевской губернии.
- Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917—1945). Мн., 1993
- Вабішчэвіч А. Каб жыць пад сваім небам: Навукова-педагагічная спадчына Сяргея Паўловіча // Голас Радзімы. 1996, 19, 26 снеж.
- Паўло́віч Сяргей Канстанцінавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 569. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч- Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч — беларускі багаслоў, педагог, перакладчык
- Марына Шырокава Сяргей Паўловіч як асветнік і перакладчык // Сайт прыхода Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
- Памерлі 16 верасня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Члены Таварыства беларускай школы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
- Памерлі ў Вільнюсе
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Публіцысты СССР
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Педагогі Расійскай імперыі
- Педагогі СССР
- Педагогі Беларусі
- Перакладчыкі Расійскай імперыі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Праваслаўныя багасловы Беларусі
- Аўтары падручнікаў