Перайсьці да зьместу

Сылвэштры Варэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сылвэштры Варэла
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лютага 1985(1985-02-02)[1] (40 гадоў)
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2008 Спортынг Лісабон 2 (0)
2004—2005 Каза Пія 36 (11)
2006—2007 Віторыя Сэтубал 45 (5)
2007—2008 Рэкрэатыва Ўэльва 22 (0)
2008—2009 Эштрэла 28 (6)
2009—2017 Порту 141 (33)
2014—2015 Ўэст Бромўіч Альбіён 7 (1)
2015 Парма 19 (3)
2017—2019 Кайсэрыспор 55 (3)
2019—2021 Бэленэнсіш 52 (3)
2021—2023 Порту Б[d] 41 (4)
Зборныя
2002—2003 Партугалія (да 19)[d] 14 (4)
2003—2004 Партугалія (да 20)[d] 5 (2)
2005—2007 Партугалія (да 21)[d] 28 (6)
2010—2015 Партугалія 27 (5)

Сылвэ́штры Мануэ́л Ганса́лвіш Варэ́ла (па-партугальску: Silvestre Manuel Gonçalves Varela; нар. 2 лютага 1985 году, Алмада, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Варэла зьяўляецца выхаванцам акадэміі клюбу «Пашкадорыш», адкуль у 2002 годзе перайшоў у моладзевы склад лісабонскага «Спортынгу». У 2004 годзе Варэла перайшоў, на правах арэнды, у клюб «Каза Пія». У сэзоне 2005—2006 гадоў Варэла правёў першыя 4 матчы за клюб. У наступным годзе ён зноў быў аддадзены ў арэнду, у гішпанскі клюб «Рэкрэатыва», за які правёў 22 гульні.

У чэрвені 2008 году Варэла вярнуўся ў «Спортынг», але ў тым жа міжсэзоньні ён быў прададзены ў клюб «Эштрэла» з Амадоры. За «Эштрэлу» Варэла правёў добры сэзон, забіўшы 7 галоў у 32 гульнях.

3 сакавіка 2009 году Варэла падпісаў 5-гадовы кантракт з клюбам «Порту»[2]. Футбаліст перайшоў у «Порту» на правах вольнага агента 1 ліпеня таго ж году[3].

У сваім першым сэзоне ў «Порту» Варэла займаў пазыцыю другога нападніка пасьля калюмбійскага гульца Радамэля Фалькао. У сакавіку 2010 году Сылвэштры зламаў галёначную костку, з-за чаго выбыў на працяглы час. У жніўні 2014 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён» тэрмінам на адзін сэзон.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 сакавіка 2010 году Варэла дэбютаваў у складзе зборнай Партугаліі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Кітаю, у якой ягоная зборная атрымала перамогу зь лікам 2:0.

«Порту»:

  1. ^ а б в Silvestre Varela // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  2. ^ Silvestre Varela assina por 5 anos(недаступная спасылка). record.xl.pt
  3. ^ Varela já foi operado e falha resto da época(недаступная спасылка). sapo.pt

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]