Перайсьці да зьместу

Рауль Мэйрэліш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рауль Мэйрэліш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1983(1983-03-17)[1][2] (42 гады)
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004 Баавішта 29 (0)
2001—2003 Авіш 44 (1)
2004—2010 Порту 137 (15)
2010—2011 Лівэрпул 35 (5)
2011—2012 Чэлсі 31 (2)
2012—2016 Фэнэрбахчэ 76 (6)
Зборныя
2000 Партугалія (да 17)[d] 7 (1)
2002 Партугалія (да 19)[d] 5 (1)
2003 Партугалія (да 20)[d] 8 (0)
2003—2006 Партугалія (да 21)[d] 26 (2)
2006—2014 Партугалія 76 (10)

Рау́ль Жузэ́ Трыніда́д Мэйрэ́ліш (па-партугальску: Raul José Trindade Meireles; нар. 17 сакавіка 1983 году, Порту, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца. У 2006—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі.

Рауль — выхаванец футбольнай акадэміі «Баавішты», але першыя гады прафэсійнай кар’еры ён адыграў за клюб «Авіш». У «Баавішту» ён вярнуўся летам 2003 году. За адзін сэзон ён згуляў 29 матчаў і не забіў ніводнага мяча.

У ліпені 2004 году Рауль падпісаў пяцігадовы кантракт з «Порту». У заяве Мэйрэліша пасьля пераходу гаварылася, што ён ні сэкунды не сумняваўся пасьля прапановы «Порту».

28 жніўня 2010 году ў прэсе зьявілася інфармацыя аб тым, што «Лівэрпул» разглядае Мэйрэліша ў якасьці замены пераходзячаму ў «Барсэлёну» Хавіеру Маскерана[3]. У той жа дзень гэта было афіцыйна пацьверджана прадстаўнікамі мэрсысайдзкага клюбу — афіцыйны сайт «чырвоных» апублікаваў паведамленьне аб тым, што сума трансфэру гульца ўзгоднена з «Порту», ​​а самому футбалісту засталося ў самы бліжэйшы час прайсьці мэдагляд, абмеркаваць умовы асабістага кантракту й паставіць пад ім подпіс[4][5]. Мэйрэліш сказаў, што трэнэр «Лівэрпула» Рой Годжсан прыклаў сур’ёзныя намаганьні, каб заручыцца ягоным подпісам, і паабяцаў паспрабаваць увасобіць у рэальнасьць мары й надзеі, якія ўскладаюць на яго заўзятары гэтай каманды[6]. 16 студзеня 2011 году Рауль забіў свой першы гол за «Лівэрпул» у 215-м мэрсісайдзкім дэрбі. Мэйрэліш вельмі хутка заваяваў любоў заўзятараў, і быў прызнаны лепшым гульцом лютага ў АПЛ па вэрсіях інтэрнэт-рэсурсу «ESPN» і выданьні «Match of the Day»[7].

31 жніўня 2011 году за паўгадзіны да закрыцьця трансфэрнага вакна афіцыйны сайт «Лівэрпула» апублікаваў паведамленьне аб тым, што Мэйрэліш падаў пісьмовы запыт на трансфэр[8]. Неўзабаве клюб афіцыйна пацьвердзіў тое, што «Лівэрпул» і «Чэлсі» ўзгаднілі суму трансфэру паўабаронцы ў лёнданскую каманду[9].

3 верасьня 2012 году было пацьверджана, што «Чэлсі» дамовіўся аб продажы Мэйрэліша ў турэцкі клюб «Фэнэрбахчэ» за 8 мільёнаў эўра[10].

У зборнай Партугаліі Рауль ужо мае званьне чэмпіёна Эўропы сярод юніёраў, заваяванае ў Ізраілі ў 2000 годзе. Летам 2004 году ён быў у складзе моладзевай зборнай на чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне, дзе партугальцы занялі трэцяе месца. У 2008 годзе выступаў за зборную на чэмпіянаце Эўропы, які праходзіў у Аўстрыі й Швайцарыі.

«Порту»:

«Чэлсі»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]