Сцяг Лесота
Выгляд
| Сцяг Каралеўства Лесота | |
|---|---|
|
|
|
| Зацверджаны | 4 кастрычніка 2006 |
| Выкарыстанне |
|
| Прапорцыя | 2:3 |
Дзяржаўны сцяг Каралеўства Лесота — прыняты 4 кастрычніка 2006.
Складаецца з трох гарызантальных палос: сіняй, белай і зялёнай. Шырыня палос суадносіцца паміж сабой як 3:4:3. У цэнтры белай паласы змешчана чорная выява макаротла (традыцыйнага галаўнога ўбору басута), вышыня якога складае 92 % шырыні белай паласы.
Законапраект аб новым сцягу быў прыняты да 40-ай гадавіны абвяшчэння незалежнасці 84 галасамі дэпутатаў парламента супраць 18 галасоў.
Колеры сімвалізуюць: белы — свет, сіні — ваду (дождж), зялёны — дабрабыт, росквіт.
Гістарычныя сцягі
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўскія сцягі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
