Сцягрымава
| Вёска | |
| Сцягрымава | |
|---|---|
| 54°28′22″ пн. ш. 31°54′32″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Манастыршчынскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 199 м |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 48148 |
| Паштовы індэкс | 216143 |
| Код АКАТП | 66227880035 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Сцягрымава[1] (руск.: Стегримово) — вёска ў Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Собалеўскага сельскага паселішча.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Steg-rim'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Steg- i Rim-.[крыніца не пазначана 127 дзён]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сцягрымава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Назва "Сцягрымава" ўзгадваецца ў "Гімне Вайшнорыі" музычнага гурта "Eizva" ў пераліку "Стэгрымія, Гімбутыя, Сурмілія", што ўтвораныя ад назваў на Пасожжы Сцягрымава, Гімбатаўка, Сурмілаўка.[крыніца?]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.