Перайсці да зместу

Стацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ста́цыя[1] (ад лац.: statio — месцазнаходжанне) — пэўны ўчастак прасторы асяроддзя, які валодае сукупнасцю ўмоў (рэльефу, клімату, ежы, прытулку і г. д.), неабходных для існавання і пражывання на ім пэўнага віду жывёл. Паняцце «стацыя» ўжываецца толькі ў дачыненні да віду. Кожнаму віду ўласцівы пэўны набор стацый, настолькі характэрны, што можа служыць яго важнай адметнай прыкметай. Часцей ужываецца ў адносінах да наземных жывёл.

Стацыяй у больш вузкім сэнсе прынята называць участкі месцапражывання, якія выкарыстоўваюцца жывёлай для выканання якой-небудзь функцыі (гнездавыя, кармавыя стацыі) ці ў пэўны час дня ці года (дзённыя, начныя, сезонныя стацыі).

Характэрныя для кожнага віду стацыі размяшчаюцца ў межах відавога арэалу мазаікай. У сувязі з гэтым арэал віду ніколі не бывае заселены цалкам. Асобныя стацыі, якія засяляюцца відам, могуць вызначацца шэрагам адрозненняў у асаблівасцях рэльефу, расліннасці і г. д. Такім чынам, від звычайна валодае наборам стацый, некаторыя з якіх могуць мець рознае значэнне ў жыццёвым цыкле жывёл.

Зноскі

  • Ста́цыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Большой энциклопедический словарь «Биология» / под ред. М. С. Гилярова. — М.: Большая российская энциклопедия, 1998. — ISBN 5-85270-252-8. (руск.)
  • Дубровский Ю. А. Стация // Большая медицинская энциклопедия (руск.) / Гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — Т. 24. — 150 800 экз.