Старшыня Савета Міністраў Італіі
| Старшыня Савета Міністраў Італіі | |
|---|---|
| італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri | |
| | |
| Пасаду займае Джорджа Мелоні з 22 кастрычніка 2022 | |
| Узначальвае | Савет Міністраў Італіі |
| Форма звароту | Яго Эксцэленцыя |
| Афіцыйная рэзідэнцыя | Палацца Кіджы ў Рыме |
| Прызначаецца | Прэзідэнтам Італіі |
| Пасада з’явілася | 1946 |
| governo.it (італ.) | |

Старшыня Савета Міністраў Італіі (італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri) — кіраўнік урада Італьянскай Рэспублікі.
Фармальна прызначаецца на пасаду прэзідэнтам краіны, але рэальна з’яўляецца прадстаўніком парламенцкай большасці.
Старшыня Савета Міністраў кіруе дзейнасцю ўрада і на практыцы з’яўляецца кіраўніком краіны, прадстаўляе Італію на сустрэчах глаў дзяржаў і ўрадаў. Старшыня Савета Міністраў падае на зацвярджэнне прэзідэнту спіс членаў урада. Ён змацоўвае сваім подпісам усё законы, падпісаныя прэзідэнтам.
Адноснай слабасцю пасады Старшыні Савета Міністраў у Італіі з’яўляецца немагчымасць для яго вызваліць ад пасады індывідуальных міністраў. У пэўнай ступені з гэтым звязана частая змена глаў урадаў, а таксама частая фармальная змена ўрадаў без замены старшыні. Гэтак, Альчыдэ дэ Гасперы, які займаў гэту пасаду ў 1945—1953, фармальна ўзначальваў восем розных урадаў. 22 лютага 2014 года Старшынёй Савета міністраў прызначаны Матэа Рэнцы. Па выніках рэферэндума Рэнцы падаў ў адстаўку і міністр замежных спраў ў ягоным кабінеце Паала Джэнцілоні быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам. 1 чэрвеня 2018 года Старшынёй Савміна па выніках кааліцыйных перамоў пасля перамогі апазіцыі на выбарах быў прызначаны Джузэпэ Контэ.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэм'еры Італіі- Урады 1-й рэспублікі, 1946-93 Архівавана 19 чэрвеня 2012.
- Урады 2-й рэспублікі, з 1993 Архівавана 20 жніўня 2012.