Перайсці да зместу

Стара-Любаўня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Стара-Любаўня
Stará Ľubovňa
49°19′ пн. ш. 20°41′ у. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Край Прэшаўскі
Раён Стара-Любаўня
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1292
Першая згадка 1292
Горад з 1364
Плошча 30,8 км²
Вышыня цэнтра 545 м
Водныя аб’екты Попрад[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 16 334 чалавек (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +421 52
Паштовы індэкс 064 01
Аўтамабільны код SL

staralubovna.sk
Паказаць/схаваць карты
Стара-Любаўня (Славакія)
Стара-Любаўня
Стара-Любаўня
Скансен і Любаўнянскі Град

Ста́ра-Лю́баўня (славацк.: Stará Ľubovňa, укр.: Стара-Любовня, польск.: Lubowla / Любовля, ням.: Altlublau, венг.: Ólubló) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Попрад. Адзін з важных спішскіх гарадоў. Насельніцтва каля 15 тыс. чалавек.

Стара-Любаўня была першы раз згадана ў 1292 годзе як горад Лібенаў. У 1364 годзе венгерскі кароль Людовік I Вялікі дараваў Стара-Любаўні права каралеўскага горада. У 1412 годзе ў ліку 16 спішскіх гарадоў Стара-Любаўня была аддадзена Польшчы як задатак за доўг. У 1772 годзе пасля падзелу Рэчы Паспалітай, Стара-Любаўня зноў уваходзіць у склад Венгерскага каралеўства ў складзе Аўстрыі.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[1]
Год1994200420142024
Колькасць людзей15 44716 34816 36615 599
Розніца +5,83 % +0,11 % −4,68 %
Статыстыка насельніцтва[1]
Год20232024
Колькасць людзей15 62815 599
Розніца−0,18 %

Стара-Любаўня — шматнацыянальны горад. Тут жывуць славакі, русіны, палякі, немцы, цыгане. Каля траціны вернікаў — уніяты.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  2. Гарады пабрацімы Новага Сонча. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 03.06.2009.