Станіслаў Дзядулевіч
| Станіслаў Дзядулевіч | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 4 красавіка 1872 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 лютага 1943 (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Bonifacy Dziadulewicz[d] |
| Род дзейнасці | геральдыст, гісторык, генеалог |
| Альма-матар | |
Станіслаў Дзядуле́віч (польск.: Stanisław Dziadulewicz; 7 красавіка 1872, Варшава — 4 лютага 1943) — польскі гісторык, геральдыст і генеалог[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта[1]. Выкладаў у сярэдніх навучальных установах Варшавы. З 1897 года пачаў публікаваць артыкулы па геральдыцы і генеалогіі ў «Вялікай універсальнай ілюстраванай энцыклапедыі»[1].
Пастаянна супрацоўнічаў з часопісам «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»), дзе змяшчаў артыкулы па геральдыцы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага[1]. Публікаваўся таксама ў «Tygodnik ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»), «Bluszcz» («Блюшч»), «Kurier warszawski» («Варшаўскі кур’ер»)[1].
Займаўся даследаваннем генеалогіі і геральдыкі татарскіх родаў ВКЛ, лічачы і свой род татарскага паходжання. Удзельнічаў у адраджэнскім татарскім руху[1].
Гербоўнік татарскіх сем’яў
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш вядомая праца Дзядулевіча — «Гербоўнік татарскіх сем’яў у Польшчы» (Herbarz rodzin tatarskich w Polsce, Вільня, 1929), у якой сабраны звесткі пра татарскія мусульманскія роды (пераважна з тэрыторыі ВКЛ) і пра шляхецкія роды хрысціянскага веравызнання, што паходзілі з татараў. Праца заснавана на шырокім дакументальным матэрыяле з архіваў Вільні, Варшавы, Масквы і Пецярбурга, аднак утрымлівае і шмат легендарных і некрытычна апрацаваных звестак[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Дзядулевіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1872 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 4 лютага
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Гісторыкі Польшчы
- Геральдысты Польшчы
- Генеалогі Польшчы
- Генеалогі Беларусі
- Беларускія татары