Станіслаў Грос
| Станіслаў Грос | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Stanislav Gross | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Вацлаў Клаус | ||||||
| Папярэднік | Уладзімір Шпідла | ||||||
| Пераемнік | Іржы Параўбек | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Вацлаў Груліх | ||||||
| Пераемнік | Францішак Бублан | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
30 кастрычніка 1969 |
||||||
| Смерць |
16 красавіка 2015 (45 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Šárka Grossová[d][2][3] | ||||||
| Дзеці | Natálie Grossová[d] і Denisa Grossová[d] | ||||||
| Партыя | Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя | ||||||
| Адукацыя | Карлаў універсітэт, юрыдычны факультэт (1999) | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Станіслаў Грос (чэшск.: Stanislav Gross; 30 кастрычніка 1969, Прага, Чэхаславакія — 16 красавіка 2015, Прага, Чэхія) — чэшскі палітык, прэм’ер-міністр Чэхіі з 4 жніўня 2004 года па 25 красавіка 2005 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 кастрычніка 1969 года ў Празе (Чэхаславакія). Скончыў тэхнічную школу ў Празе, працаваў памочнікам машыніста. Пазней атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце Карлавага ўніверсітэта.
Уключыўся ў актыўную палітычную дзейнасць адразу пасля «аксамітавай рэвалюцыі», уступіў у ЧСДП. У 1992 годзе быў выбраны ў парламент Чэхіі, у 2000 годзе быў прызначаны міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Мілаша Земана.
У 2004 годзе Уладзімір Шпідла, які сыйшоў у адстаўку з-за няўдалага выступлення партыі на выбарах у Еўрапарламент, перадаў сваю пасаду Гросу, які ў момант свайго прызначэння быў адным з самых папулярных палітыкаў у Чэхіі[4]. Аднак вельмі хутка Грос быў вымушаны сысці ў адстаўку па прычыне падзення яго асабістага рэйтынгу; у прыватнасці, яму інкрымінавалася купля дарагой кватэры ў Празе за грошы незразумелага паходжання[5].
Памёр 16 красавіка 2015 года ў Празе.
Зноскі
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Lidovky.cz, Lidové noviny — 2012. — ISSN 1213-1385; 0862-5921 Праверана 28 студзеня 2021.
- ↑ Aktuálně.cz — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2021.
- ↑ Радыё Прага: Хто такі — Станіслаў Грос?
- ↑ Радыё Прага: Станіслаў Грос: «Дзякуй за ўвагу. Пункт»
