Станіслаў Варшэвіцкі
Станіслаў Варшэвіцкі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Stanislaw Warszawicki | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | дыпламат, багаслоў | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Нараджэнне |
1527[1][2] |
||||||
| Смерць |
3 кастрычніка 1591 |
||||||
| Дынастыя | Варшавіцкія[d] | ||||||
Станіслаў Варшэвіцкі (польск.: Stanisław Warszewicki; каля 1 студзеня 1530, Варшэвіцы (Мазовія) — 3 кастрычніка 1591, Кракаў) — дзеяч каталіцкай царквы, езуіт, тэолаг, перакладчык, дыпламат і ўдзельнік контррэфармацыі[3]. Адзін з найбольш вядомых польскіх езуітаў нароўні з Якубам Вуекам і Пятром Скаргам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з заможнага шляхецкага роду герба «Кушаба». Брат пісьменніка Кшыштафа Варшэвіцкага[3].
Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, у 1550—1551 гадах — у Вітэнбергскім універсітэце, дзе слухаў лекцыі Філіпа Меланхтана і знаходзіўся пад яго ўплывам, але заставаўся каталіком. У 1554—1556 гадах працягваў навучанне ў Падуанскім універсітэце[3].
Пасля вяртання быў каралеўскім сакратаром[3] пры Жыгімонце II Аўгусце, які пасылаў яго з дыпламатычнымі даручэннямі за мяжу. Парваў з лютэранствам, пакінуў каралеўскі двор і прыняў духоўнае званне. З 1558 — канонік пазнанскі і гнезненскі, архідыякан ловіцкі[3].
У 1567 годзе ўступіў у ордэн езуітаў і стаў адным з ініцыятараў стварэння езуіцкага калегіума ў Вільні. У 1570—1578 гадах узначальваў калегіум і Віленскую акадэмію ў якасці рэктара[3].
Па даручэнні рымскай курыі у 1574 і 1578 гадах выезджаў з місіямі ў Швецыю, дзе быў капеланам каралевы Кацярыны Ягелонкі і выхавацелем яе сына — будучага караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ[3].
Пасля вяртання працаваў у Любліне: прапаведаваў, удзельнічаў у спрэчках з арыянамі, збіраў сродкі на будаўніцтва калегіума і касцёла. У 1582—1590 гадах узначальваў езуіцкі калегіум у Любліне, у 1588 годзе ўдзельнічаў у пасольстве ў Малдову[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар рэлігійных твораў і перакладаў, пакінуў багатую карэспандэнцыю[3]. На лацінскую мову пераклаў «Aethiopiae Historiae libri» Геліядора (1552). На польскую мову пераклаў творы Луіса дэ Гранады — «Люстэрка хрысціяніна» (Zwierciadło człowieka chrześcijańskiego, 1577), «Праваднік грэшнікаў» (Przewodnik grzeszników, 1570, 1577, 1587, 1730), «Nabożeństwo dla ludzi zabawnych» (1593) і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в И. Лось Варшевицкий, Станислав // Энциклопедический словарь / под ред. К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. Vа. — С. 567.
- ↑ а б в К. Б. Варшевицкій // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1837. — Т. 9. — С. 1–3.
- ↑ а б в г д е ё ж з Станіслаў Варшэвіцкі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bednarski S. Stanisław Warszewicki. Kraków, 1939.
- Яго ж. Stanisława Warszewickiego pochodzenie, młodość, studia w Wittenberdze i Padwie // Studia z dziejów kultury polskiej. Warszawa, 1949.
- Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Варшэвіцкі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Каралеўскія сакратары
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў 1527 годзе
- Нарадзіліся ў Куяўска-Паморскім ваяводстве
- Памерлі 3 кастрычніка
- Памерлі ў 1591 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Асобы
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1530 годзе
- Езуіты
- Каталіцкія святары
- Тэолагі XVI стагоддзя
- Дыпламаты Рэчы Паспалітай
- Перакладчыкі XVI стагоддзя
- Перакладчыкі на польскую мову
- Перакладчыкі на лацінскую мову