Спаса-Праабражэнская царква (Брашэвічы)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Спаса-Праабражэнская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°12′52″ пн. ш. 25°01′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Брашэвічы |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
| Архітэктурны стыль | Рэтраспектыўна-рускі стыль |
| Дата пабудовы | 1911 год |
| Статус |
|
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Брашэвічы (Драгічынскі раён). Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1911 г. з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з трох аб'ёмаў: прытвора-званіцы, малітоўнай залы і трохграннай апсіды. У прасторавай кампазіцыі дамінуе шацёр званіцы з макаўкай і васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам над асноўным аб'ёмам.
У дэкоры выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: аркатура, закамары, какошнікі, вуглавыя калонкі, нішы-крыжы. Зала асветлена двума ярусамі арачных аконных праёмаў. Іканастас створаны ў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрунцава (перанесены з папярэдняга храма).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Брашэвічы)- Спаса-Праабражэнская царква (Брашэвічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Брашэвічы) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Брашэвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Брашэвічы) на сайце «Архіварта»
