Перайсці да зместу

Сочы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сочы
руск.: Сочи
43°35′07″ пн. ш. 39°43′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Краснадарскі край
Кіраўнік Anatoly Pakhomov[d][1] і Q126974160?[2]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1838
Плошча 3502 км²
Вышыня цэнтра 65 м і 6 м[3]
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 444 989 чалавек (2024)
Шчыльнасць 1337,1 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 8622
Паштовыя індэксы 354000-354999
Аўтамабільны код 23, 93, 193

sochiadm.ru
Паказаць/схаваць карты
Сочы (Расія)
Сочы
Сочы
Сочы (Краснадарскі край)
Сочы
Сочы

Со́чы (руск.: Сочи) — горад (з 1917 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 444,9 тыс. чалавек (2024). Заснаваны ў 1838 годзе.

Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора, распасціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоу і займае агульную плошчу 3 502 км². Сочы — самы доўгі горад Еўропы. Працягласць тэрыторыі Сочы — 146 км (уздоўж федэральнай аўтадарогі Джубга — Сухум) (рэальная жа даўжыня Сочы раўна 105 км). Тэрыторыя горада ў цэлым размешчаная блізка ўздоўж узбярэжжа, часам адыходзіць ў горныя даліны аж да Галоўнага Каўказскага хрыбта на адлегласць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы горада толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадскому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.

Сочы, як і ўвесь участак расійскага чарнаморскага ўзбярэжжа паўднёвей Туапсэ, размешчаны ў зоне вільготных субтропікаў, што моцна адрознівае гэты рэгіён ад больш паўночнага ўчастку ўзбярэжжа ад Анапы да Туапсэ, дзе пануе тыповы паўсухі міжземнаморскі клімат. Клімат, падобны сочынскаму назіраецца ў суседняй Абхазіі, а таксама на паўднёвым усходзе ЗША (штаты Місісіпі, Луізіяна, Алабама, Джорджыя). Падобны тып клімату спрыяльны для культывацыі рознага роду субтрапічных і ўмераных культур. Паколькі Сочы размешчаны на паўночнай мяжы субтропікаў, зімой тут магчымыя замаразкі і снегапады. У лютым 2008 года за 12 гадзін выпаў 41 мм ападкаў і снежнае покрыва дасягнула вышыні 40 см. Сярэднегадавая тэмпература — +14.2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,2 м/с, Сярэднегадавая адносная вільготнасць паветра — 74 %.

Мноства прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, суднабудаўнічая верф, рамонтна-механічны завод, завод жалезабетонных вырабаў і інш. Дзейнічае міжнародны аэрапорт.

Сочы падзяляецца на 4 раёны — Адлерскі, Лазараўскі, Цэнтральны, Хосцінскі.

Па выніках 2015 года Сочы прыняў каля 6 мільёнаў турыстаў. У 2016 годзе Сочы наведала 6,5 млн адпачывальнікаў.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі