Сомерс
Выгляд
| Сомерс? | |
|---|---|
| руск.: Соммерс фінск.: Someri шведск.: Sommarö | |
| Размяшчэнне | |
| 60°12′26″ пн. ш. 27°38′34″ у. д.HGЯO | |
Сомерс (фінск.: Someri, шведск.: Sommarö) — скалісты востраў ва ўсходняй частцы Фінскага заліва. Размешчаны прыкладна пасярэдзіне паміж востравам Мошчны і фінскай вёскай Ханскі (Hanski), якая ўваходзіць у абшчыну Віралахці: ад першага яго аддзяляе 12 км, ад другой — 18 км. Сомерс выцягнуты з захаду на ўсход і парэзаны бухтамі. Даўжыня — каля 950 м, шырыня — 450 м, найвышэйшы пункт — 16 метрах над узроўнем мора. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Выбаргскага раёна Ленінградскай вобласці.
На Сомерсе размешчаны радыёвежа, збудаваная ў 2005 годзе, маяк пабудовы 1945 года і будынкі спадарожных службаў. Маяк уяўляе сабою рашэцістую вежу, радыёвежа — пафарбавана ў чырвоныя і белыя колеры.
