Солтэйр
| Солтэйр* | |
|---|---|
| Saltaire** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | ii, iv |
| Спасылка | 1028 |
| Рэгіён*** | |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 2001 (25 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Солтэйр — прамысловы пасёлак у Заходнім Ёркшыры, помнік прамысловай рэвалюцыі ў Англіі і аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пасёлак быў заснаваны ў 1853 г. сэрам Цітам Солтам. Планіроўка пасёлка засталася непарушанай і сёння можна прагуляцца менавіта па тых жа вуліцах і ўбачыць менавіта такія дамы, якія акружалі рабочых у той час. Фабрыкі і грамадскія будынкі Солтэйра, так жа як і звычайная забудова, адрозніваюцца гарманічнай архітэктурай, што напамінае пра такія з’явы як віктарыянскі філантрапічны патэрналізм і рух «горад-сад». Для рабочых былі створаны пральня, лазні, бібліятэка, чытальная і канцэртная залы, більярдная, навуковая лабараторыя, гімназія, багадзельня.
Сёння Солтэйр — адзін з пунктаў Еўрапейскага маршрута індустрыяльнай спадчыны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
