Снопкіў
| Снопкіў | |
|---|---|
| Снопків | |
| | |
| Краіна | |
| Горад | Львоў |
| Адміністрацыйны раён горада | Галіцкі раён |
| Першае згадванне | XVIII ст. |
| Ранейшы статус | фальварак, прадмесце |
| Год уключэння ў межы горада | ХІХ ст. |
| Паштовыя індэксы | 79011 |
Снопкіў[1] (укр.: Снопків) — гістарычная мясцовасць у Галіцкім раёне Львова, абмежаваная вуліцамі Снопкіўскай, Руставэлі, Валоскай, Стуса, Дністэрскай, Зэлэнай, Тарнаўскага і Архыпэнка.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Старэйшая забудова раёна адносіцца да часоў Аўстра-Венгерыі. Маецца шмат аб'ектаў ранняга канструктывізму, пабудаваных ў міжваенны перыяд. Часта трапляецца забудова савецкага перыяду, асобныя жылыя дамы збудаваныя ў часы незалежнасці, пераважна ў XXI ст.
Буйныя транспартныя патокі абыходзяць Снопкіў, таму тут шмат зялёных зон. Гэта, а таксама блізкасць мясцовасці да цэнтра горада, робіць Снопкіў адным з самых дарагіх і прывабных для пражывання раёнаў Львова.
Назва мясцовасці паходзіць ад фальварка, што знаходзіўся прыкладна там, дзе цяпер знаходзіцца стадыён "Украіна", які пабудавалі ў 1963 г.
У 1871 г. у гонар мясцовасці была названая вул. Снопкіўская.
Аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]- Снопкіўскі парк
- Стадыён "Украіна"
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»