Перайсці да зместу

Слока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слока
лат.: Sloka
56°56′37″ пн. ш. 23°37′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Дата заснавання 1255
Паштовыя індэксы LV-2011
Плошча
  • 4,8 км²
Насельніцтва
  • 6 013 чал. (2008)[2]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сло́ка (лат.: Sloka) — частка горада Юрмалы, за 33 км ад Рыгі, на беразе Ліелупэ, у месцы, дзе рака прыкладна за два кіламетры ад мора паварочвае на ўсход, утвараючы Юрмальскі паўвостраў.

У адрозненне ад астатняй часткі Рыжскага ўзмор’я, Слока ўтварылася і развівалася як прамысловы горад. Сёння тут жывуць (пераважна ў шматпавярховых дамах Каўгуры) работнікі юрмальскай сферы абслугоўвання. Электрыфікаваная чыгунка ад Рыгі да Слокі адкрыта ў ліпені 1951 года.

На ўсёй тэрыторыі Юрмалы Слока з’яўляецца самым старым населеным пунктам, які атрымаў правы мястэчка ўжо ў 1785 годзе, а статус горада — у 1878 годзе. Рэчка Слоцэнэ, паблізу якой размешчаны гэты гарадок, згадваецца ў гістарычных крыніцах яшчэ ў 1255 годзе.

Эканамічны ўздым Слокі пачаўся ў XVII стагоддзі (тут знаходзілася некалькі мануфактур герцага Якаба) і працягваўся да пачатку XX стагоддзя, калі пабудавалі папяровую фабрыку (1896 г.) і некалькі прадпрыемстваў па вытворчасці будматэрыялаў.

У 1925 годзе да Слокі быў далучаны Каўгурцыемс, а ў 1959 годзе горад уключылі ў склад Юрмалы.