Сергій III
Сергій III | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лац.: Sergius PP. III | |||||||
Папа Сергій III на гравюры Новага часу. | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Леў V, Папа Рымскі | ||||||
| Пераемнік | Анастасій III, Папа Рымскі | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | палітык, каталіцкі святар | ||||||
| Нараджэнне |
каля 860 |
||||||
| Смерць |
14 красавіка 911[1] |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Дзеці | Ян XI | ||||||
Сергій III (лац. Sergius PP. III) (? — 14 красавіка 911, Рым) — Папа Рымскі з 29 студзеня 904 да 14 красавіка 911. Памёр сваёй смерцю.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сцвярджаецца, што Сергій напоўніў папскі двор палюбоўніцамі і байструкамі і ператварыў папскі палац у прытон злодзеяў. Ён адзіны Папа, аб якім вядома, што ён загадаў забіць іншага Папу, Хрыстафора ў пачатку 904 года. Адзіны рымскі біскуп, чый незаконнанароджаны сын пасля сам заняў яго месца. З Сергія і яго ўсёмагутнай палюбоўніцы Марозіі ў гісторыі папства пачынаецца перыяд парнакратыі.
Марозія была палюбоўніцай Сергія і нарадзіла ад яго сына, гэта значыць Папу Яна XI. Яна прыходзілася таксама бабкай Папе Яну XII. Нягледзячы на блудлівы лад жыцця, Сергій меў народную любоў за шчодрасць і клопат аб аднаўленні палацаў і храмаў Рыму, якія прыходзілі ў заняпад.
Зноскі
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
