Сент-Хеленс
Выгляд
| Сент-Хеленс | |
|---|---|
| англ. Mount St. Helens | |
Вулкан Сент-Хеленс (1982). Здымак USGS | |
| 46°12′01″ пн. ш. 122°11′22″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Рэгіён | штат Вашынгтон |
| Горная сістэма | Кардыльеры |
| Хрыбет ці масіў | Каскадныя горы |
| Форма вулкана | Стратавулкан |
| Апошняе вывяржэнне | 2008 |
| Вышыня вяршыні | 2549 м [1] |
| Першае ўзыходжанне | 1853 |
Сент-Хеленс (гара Святой Алены) — актыўны стратавулкан, размешчаны ў акрузе Скаманія штата Вашынгтон, ЗША, за 154 кіламетры на поўдзень ад Сіэтла і за 85 кіламетраў ад горада Портленд (штат Арэгон). Названы ў гонар брытанскага дыпламата лорда Сент-Хеленс, сябра даследчыка Джорджа Ванкувера, які праводзіў тапаграфічныя работы ў гэтым раёне ў канцы XVIII стагоддзя. Размешчаны ў Каскадных гарах і з’яўляецца адным з вулканаў «Ціхаакіянскага вогненнага кальца», якое ўключае ў сябе 160 актыўных вулканаў.