Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крапіўна)
| Славутасць | |
| Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
|---|---|
| Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
| 54°31′13″ пн. ш. 30°35′15″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Крапіўна |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Крапіўна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры вёскі. Пабудаваеа ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Па падоўжнай восі паслядоўна размешчаны прытвор, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда з бакавымі гранёнымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана магутным васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады апяразаны аркатурнымі фрызамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны 2-гранным парталам на шырыначных лапатках.
У вуглу муравана-металічнай агароджы пастаўлена мураваная чатырохгранная званіца пад шлемападобным купалам і макаўкай у завяршы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крапіўна) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
