Свята-Ільінская царква (Сакаўшчына)
Выгляд
| Славутасць | |
| Свята-Ільінская царква | |
|---|---|
| | |
| 54°06′18″ пн. ш. 26°23′21″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Сакаўшчына |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Маладзечанская епархія |
| Дата пабудовы | 1878 год |
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Сакаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Царква пабудавана ў 1878 г. з дрэва, у 1928 г. адноўлена. Да 1990-х гг. не дзейнічала.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік народнага дойлідства. Будынак чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца-прытвор, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда пад вальмавым дахам. Чатырохсхільны пакаты шатровы дах асноўнага аб'ёму і васьмігранны шацёр званіцы, завершаны макаўкай на гранёных барабанах. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі здвоенымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Сакаўшчына)- Свята-Ільінская царква (Сакаўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Сакаўшчына) на сайце Radzima.org
