Саўляжоры
Выгляд
| Саўляжоры | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 136,7 м |
| Даўжыня | 0,6 км |
| Шырыня | 0,3 км |
| Плошча | 0,13 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,45 км |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Саўляжо́ры — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 35 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 4 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Відзы, у басейне ракі Дрысвята.
Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
Ляжыць на ўскраіне леса, з поўначы прымыкае разараная тэрыторыя. На захадзе злучана ручаём з возерам без назвы, на ўсходзе выцякае ручай у возера Казённае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план, Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.
