Саўдзеневічы
Вёска
Саўдзеневічы
| ||||||||||||||||||||||||
Саўдзе́невічы[1] (трансліт.: Saŭdzienievičy, руск.: Совденевичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку А. Рогалева, назва вёскі Саўдзеневічы ўтварылася ад калектыўнай мянушкі «саўдзеневічы» ў значэнні «патомкі ці падданыя Саўдзеня (Солдзеня)». У некаторых мясцовасцях Беларусі фіксуецца прозвішча Солдзень, якое суадносіцца з дахрысціянскім іменем ці мянушкай Соладзень (ад «саладзіць»). Язычніцкае імя магло мець прамое значэнне «солад», а мянушка — пераноснае значэнне «занадта ветлівы, ліслівы, падлізлівы чалавек»[2].
Вядомае прускае імя Saude, адкуль прускія тапонімы Sauden, Sauditen. Антрапанімічны суфікс -en- у старых літоўскіх імёнах Vaidenis, Kaitenis, ад якіх тапонімы Вайдзені, Кайцені.[крыніца?]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 198.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саўдзеневічы