Сапраўдны боль
| Сапраўдны боль | |
|---|---|
| англ.: A Real Pain[1] | |
| Жанр | камедыйная драма[d][6] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кінакампанія | Topic Studios[d] |
| Працягласць | 90 хв.[7] |
| Краіны | |
| Мова | англійская |
| Год | 20 студзеня 2024[1], 19 верасня 2024[2], 1 лістапада 2024[1], 8 лістапада 2024[1], 16 студзеня 2025[3][4] і 27 лютага 2025[5] |
| IMDb | ID 21823606 |
«Сапраўдны боль» (англ.: A Real Pain) — амерыканскі мастацкі фільм, зрэжысіраваны Джэсі Айзенбергам. Галоўныя ролі ў ім адыгралі сам Айзенберг і Кіран Калкін. Прэм’ера карціны адбылася ў студзені 2024 года на 40-м кінафестывалі «Сандэнс».
«Сапраўдны боль» увайшоў у дзясятку найлепшых фільмаў 2024 года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў і Амерыканскага інстытута кінамастацтва[8]. Фільм атрымаў розныя ўзнагароды, у тым ліку чатыры намінацыі на 82-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус» (Калкін атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога плана) і дзве намінацыі на 78-й цырымоніі ўручэння кінапрэміі BAFTA.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Стрыечныя браты Дэвід і Бэнджы выпраўляюцца ў гістарычны тур па габрэйскім месцам Польшчы, каб ушанаваць памяць сваёй нядаўна памершай бабулі. Разам з невялічкай групай людзей з самым розным бэкграўндам браты вандруюць па Польшчы, каб даведацца больш пра карані сваёй вялікай сям’і і ў выніку акунаюцца ў гісторыю Халакоста.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 кастрычніка 2024.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 22 лістапада 2024.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 лістапада 2024.
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 18 студзеня 2025.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 4 сакавіка 2025.
- ↑ Program Guide | 2025 Sundance Film Festival Праверана 17 ліпеня 2025.
- ↑ Davis, Clayton. AFI Awards: Anora, Emilia Pérez and Wicked Among 10 Best Films, Top TV Shows Include The Penguin and Shogun (5 снежня 2024). Праверана 5 снежня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сапраўдны боль на сайце «Internet Movie Database» (англ.)