Санкт-Пёльтэн
| Горад | |||
| Санкт-Пёльтэн | |||
|---|---|---|---|
| ням.: Sankt Pölten | |||
|
|||
| 48°12′ пн. ш. 15°37′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Федэральная зямля | Ніжняя Аўстрыя | ||
| Акруга | акруга Санкт-Пёльтэн | ||
| Бургамістр |
Маціяс Штадлер (СДПА) |
||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Плошча | 108.48 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 267 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 51 073 чалавек (2005) | ||
| Афіцыйная мова | нямецкая | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 02742 | ||
| Паштовы індэкс | 3100 | ||
| Аўтамабільны код | P | ||
| Афіцыйны код | 3 02 01 | ||
|
|
|||
| st-poelten.gv.at (ням.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Санкт-Пёльтэн (ням.: Sankt Pölten, St. Pölten) — горад у Аўстрыі, сталіца і найбуйнейшы горад зямлі Ніжняя Аўстрыя. Насельніцтва — 49 121 чалавек (2001).
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз горад праходзяць аўтамабільная і чыгуначная магістраль Вена — Лінц, дарогі на Крэмс і Марыяцэль, а таксама чыгуначная лінія на Крэмс, Тульн-на-Дунаі, Хайнфельд, Санкт-Эгід-ам-Нойвальдэ, Манк і Марыяцэль.
Дарога на цягніку ад Вены займае каля 40 хвілін, ад Лінца каля 50 хвілін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы Старажытнага Рыма на месцы Санкт-Пёльтэна размяшчаўся рымскі горад Эліум Цэнтыум (Aelium Cetium). Санкт-Пёльтэн сфарміраваўся ў VIII стагоддзі вакол бенедыкцінскага абацтва Св. Іпаліта (ням.: Sankt Pölten), заснаванага ў 771 годзе, якое і дало імя горада. Афіцыйна правы горада Санкт-Пёльтэн атрымаў у 1159 годзе.
Да 1490 года належаў біскупству Пасау, з 1785 года сам стаў цэнтрам біскупства. У 1986 годзе стаў сталіцай зямлі Ніжняя Аўстрыя.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санкт-Пёльтэн- Ратушная плошча. Цэнтр старога горада. Пасярод плошчы — калона Святой Тройцы (1782).
- Францысканская царква знаходзіцца з поўначы ратушнай плошчы. Пабудавана ў 1768 годзе ў стылі ракако.
- Ратуша. Будынак ратушы на паўднёвым боку ратушнай плошчы пабудаваны ў XIV стагоддзі, з тых часоў шматразова перабудоўваўся. Барочны фасад ратушы створаны ў 1727 г.
- Манастыр кармелітак. Цяпер у ім размяшчаецца гарадскі музей.
- Саборная плошча. Цэнтр былога рымскага горада Эліум Цэнтыум. На плошчы кафедральны сабор (XII стагоддзе, шматразова перабудоўваўся, апошні раз у стылі барока ў 1722 г.). Вышыня званіцы 77 метраў.
- Рэзідэнцыя біскупа. Пабудавана ў 1653 г. Цяпер у ёй епархіяльны музей, дзе выстаўлены прадметы рэлігійнага мастацтва.
- Замак Потэнбрун у Потэнбруне. У палацы экспануецца калекцыя сярэднявечных кубкаў.
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадскі музей Санкт-Пётэльна
- Епархіяльны музей
- Музей Ім Хоф
- Гістарычны музей Ніжняй Аўстрыі
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Курасікі, Японія (1957)
Хайдэнхайм, Германія (1967)
Клішы, Францыя (1968)
Брно, Чэхія (1990)
Алтуна, ЗША (2000)
Ухань, Кітай (2005)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Пёльтэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 155. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).