Перайсці да зместу

Сальвініевыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сальвініевыя

Сальвінія плывучая (Salvinia natans)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salviniaceae Martinov (1820)

Сінонімы
Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18010
NCBI  32186
EOL  4499
IPNI  30004773-2
FW  54784

Сальві́ніевыя[1] (Salviniaceae) — сямейства папарацей, улючае роды азола і сальвінія.

Прадстаўнікі гэтага сямейства травяністыя расліны невялікіх памераў. Сальвініевыя — разнаспоравыя расліны. Парасткі звычайна адносна кароткія, часцей за ўсё дыхатамічна разгалінаваныя. У азолы лісты чаргаваныя і 2‑лопасцевыя, адна доля зялёная і плавае, а другая апушчана ў ваду, белая або напаўпразрыстая. У сальвініі лісты ў кальчаках па 3, дзе 2 лісты плаваюць на паверхні, а трэці апушчаны, падобны на масу дыхатамічна разгалінаваных каранёў. Сорусы на апушчанай у ваду частцы расліны заключаны ў шарападобны індузій, змяшчаюць або 1–2 мегаспоры, або некалькі мікраспор.

Плаваючыя гідрафіты, якія не маюць каранёў, аднак здольныя часова расці на паверхні занадта вільготнага субстрату (напрыклад, пры часовым малаводдзі). Усе сальвініевыя ў спрыяльных умовах актыўна размнажаюцца вегетатыўна і ствараюць сур’ёзныя праблемы для вадаёмаў. З прычыны сімбіёзу азолы і цыянабактэрыі анабены (Anabaena azollae) адбываецца азотфіксацыя, і папараць пачынае хутка нарошчваць вегетатыўную масу.

Растуць на паверхні вады.

Прадстаўнікі сямейства вядомыя ў выкапнёвых слаях мезазойскай эры. Эвалюцыя адбывалася па шляху рэдукцыі. Яна закранула як вегетатыўныя, так і рэпрадуктыўныя органы, расліны зменшыліся ў памерах, прасцейшай стала іх будова.

Сучасны арэал гэтых папарацей вельмі шырокі: яны растуць у вадаёмах Афрыкі, трапічных і ўмераных рэгіёнах Азіі, цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах Еўропы.

Сямейства Сальвініевыя ўключае 2 роды[2]:

У вадаёмах Беларусі трапляецца толькі адзін від — сальвінія плывучая, або вадзяная папараць (Salvinia natans), якая з’яўляецца аднагадовай раслінай. Мае нацыянальны ахоўны статус.

У Паўднёва-Усходняй Азіі азолу (яе біямасу) прымяняюць у якасці натуральнага ўгнаення рысавых палёў. Сальвініевыя выкарыстоўваюцца ў акварыумістыцы і ландшафтным дызайне.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Паводле сайта GRIN (гл. картку арганізма).
  • Махлин М. Д., Сурова Т. Д. Порядок Сальвиниевые (Salviniales) // Жизнь растений: В 6-ти т. / Гл. ред. Ал. А. Федоров; ред. тома И. В. Грушвицкий, С. Г. Жилин. — М.: Просвещение, 1978. — Т. 4. Мхи. Плауны. Хвощи. Папоротники. Голосеменные растения. — С. 248—254. — 447 с. — 300 000 экз.