Сала-і-Гомес
Выгляд
| Сала-і-Гомес | |
|---|---|
| ісп. Sala y Gómez | |
Маяк на востраве | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 0,15 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 26°28′20″ пд. ш. 105°21′45″ з. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Сала-і-Гомес (ісп.: Isla Sala y Gómez) — невялікі незаселены вулканічны востраў у Ціхім акіяне, належыць Чылі. Лічыцца самай усходняй кропкай Палінезіі. Востраў з'яўляецца вяршыняй двух скал, злучаных вузкім перашыйкам (некалькі дзясяткаў метраў). Плошча вострава — 15 га, вышыня — да 270 метраў над узроўнем мора. Працягласць вострава ў даўжыню — каля 800 метраў. На востраве адсутнічаюць крыніцы прэснай вады. Сала-і-Гомес размешчаны ў 3220 км на захад ад Чылі і ў 391 км на поўнач ад вострава Рапануі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
